У Францыі выявілі новы каранавірус, на які не рэагуюць ПЦР-тэсты

Тэставанне на COVID-19 у Францыі / Reuters​
Тэставанне на COVID-19 у Францыі / Reuters​

На паўночным захадзе Францыі ў рэгіёне Брэтань знойдзены новы тып каранавіруса, на які не рэагуюць ПЦР-тэсты, паведамляе РІА "Новости".

Носьбіты гэтага віруса мелі "тыповыя для SARS-CoV-2 сімптомы", паведамляе французскае Міністэрства аховы здароўя, але пры гэтым усе ПЦР-тэсты былі адмоўнымі.

Да 13 сакавіка было вядома ўжо пра 79 выпадкаў новага тыпу каранавіруса. У 8 выпадках заражэнне ўдалося пацвердзіць з дапамогай секвеніравання геному.

Пакуль спецыялісты не робяць ніякіх высноваў пра "большую небяспеку" новага тыпу або пра "павышаную здольнасць перадавацца", чым у "першапачатковага" варыянту. Яны занятыя тым, што спрабуюць зразумець, як вірус рэагуе на вакцыну і як доўга захоўваецца імунітэт.

Нагадаем, у Беларусі акрамя першапачатковага тыпу каранавіруса ў сакавіку былі выяўленыя выпадкі заражэння брытанскім штамам, які шэраг спецыялістаў лічыць больш заразным. Аднак, па словах міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, прычын для панікі няма, ні адзін з заражаных брытанскім штамам шпіталізаваны не быў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі