У футбольным матчы першай лігі на поле выйшаў кот (відэа)

У футбольным матчы першай лігі на поле выйшаў кот (відэа)

Кур’ёзны выпадак адбыўся на футбольным матчы першай лігі чэмпіянату Беларусі. 30 красавіка падчас паядынку каманд “Смалявічы-СТІ” і “Гомельчыгункатранса”, які праходзіў у аграгарадку Кастрычніцкі, на поле раптам выбег кот, не заяўлены ніводным з клубаў.

Звер апынуўся на полі ў першым тайме, калі гаспадары ўжо забілі гол — адзіны мяч за ўсю гульню. “Паколькі забіты мяч апынуўся на рахунку гасцей, кот выклікаў нашмат больш бурлівую рэакцыю. Ён смела перасек поле і быў сустрэты сцюардам з раскрытымі для лаўлення рукамі”, — піша pressball.by

Пры гэтым кот не спяшаўся пакідаць поле. Сцюарду давялося на нейкі час кінуць сваё працоўнае месца, узяць ката і аднесці яго ў будынак ФАКа. Далейшы лёс жывёлы невядомы. Але можна меркаваць, што звярка даўно прыкармілі супрацоўнікі спартовага аб’екта.  
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі