У Ганконгу з'явілася статуя — сімвал пратэстаў (фота)
Яе ўсталявалі каля штаб-кватэры ўраду.
Як інфармуе РІА "Новости", статуя трохметровая, вырабленая з соцень маленькіх драўляных дошак. Яна паказвае постаць пратэстоўца з парасонам у руцэ. 22-гадовы аўтар скульптуры адмовіўся назваць сваё сапраўднае імя, вядомы толькі яго псеўданім — Milk. Ён распавёў, што яго натхніў пратэстовец, які трымаў парасон над афіцэрам паліцыі, каб той не змок пад дажджом.
"Я імкнуся да свабоды і міру, і выява паказала гэта. Мы клапоцімся пра ўсіх, нават калі гэта афіцэр паліцыі", — сказаў аўтар скульптуры.
Нагадаем, дэманстранты выступаюць супраць планаў Кітая самастойна адсейваць кандыдатаў для выбараў кіраўніка Ганконга ў 2017 годзе.
У Ганконгу сціхаюць пратэсты студэнцкай моладзі (відэа)
Фота — Reuters, Twitter