У Гомелі эвакуявалі галоўны корпус універсітэта імя Сухога
28 красавіка ў Гомелі эвакуявалі галоўны корпус універсітэта імя Сухога, піша gomel.today. Невядомы паведаміў, што ў будынку бомба. На месца прыехалі сапёры, машына хуткай дапамогі, ратавальнікі, міліцыя.
Установы адукацыі ў Гомелі сёлета пачалі "мініраваць" у канцы лютага. 21 красавіка зламыснікі паведамілі пра выбуховыя прыстасаванні ў 18 школах. 26 красавіка ў Гомелі "замініравалі" больш за дзесяць школ, але выбуховых прыладаў знойдзена не было.
Па ўсіх выпадках распачалі крымінальныя справы.
gomel.today
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.