У Гомелі гімназістаў агітавалі паступаць у Акадэмію МУС

У Гомелі гімназістаў агітавалі паступаць у Акадэмію МУС

У Гомелі гімназістаў агітавалі паступаць у Акадэмію МУС. З навучэнцамі гімназіі № 58 сустрэліся супрацоўнікі Следчага камітэта. Яны расказвалі пра працу ведамства і пра ўмовы паступлення, навучання на следчых і экспертаў. Гімназістаў папярэдзілі, што кандыдатаў на паступленне будуць правяраць "на законапаслухмянасць" — ці прыцягваліся яны да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, піша "Звязда".

Следчыя расказалі пра санкцыі, прадугледжаныя за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы, за наўмыснае пашкоджанне маёмасці (у тым ліку фасадаў будынкаў і салонаў грамадскага транспарту), за абразу прадстаўнікоў улады, службовых асоб пры выкананні імі абавязкаў. Менавіта за гэта ў апошнія месяцы судзяць удзельнікаў пратэстаў.

А яшчэ для вучняў розных школ Гомеля была арганізавана экскурсія ва ўпраўленне СК па Гомельскай вобласці. Хлопцы і дзяўчаты нават паўдзельнічалі ў следчых дзеяннях.

Раней ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў сцвярджала, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Акадэміі МУС узніклі праблемы з наборам курсантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі