У Гомелі пачынаецца закрыты суд над палітзняволенай Ларысай Шчыраковай

Ларыса Шчыракова / Telegram

Ларыса Шчыракова / Telegram

У Гомелі пачынаецца закрыты суд над журналісткай і культурніцкай дзеячкай Ларысай Шчыраковай, пішуць праваабаронцы "Вясны". Яе абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі РБ" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Справу разглядае Гомельскі абласны суд (суддзя — Мікалай Доля).

Паводле матэрыялаў следства, Шчыракова, "выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь". Яна ж нібыта "ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу інфармацыі" для ПЦ "Вясна" і тэлеканала "Белсат".

Да 2021 года Ларыса Шчыракова супрацоўнічала з беларускімі незалежнымі выданнямі, але апошнім часам журналістыкай не займалася. Яна здымала этнічныя фотасесіі — фатаграфавала людзей у нацыянальных строях. Шчыракову затрымалі ў снежні 2022-га. Яе сын апынуўся ў прытулку, адкуль яго забраў бацька, які прыехаў з Расіі.

Беларускія праваабаронцы прызналі Ларысу Шчыракову палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі