У Гомелі пазбавілі рэгістрацыі краязнаўчую арганізацыю "Талака"
15 верасня Гомельскі абласны суд ліквідаваў краязнаўчую грамадскую арганізацыю "Талака", перадае Радыё "Свабода".
Пазоўнікам выступала галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму. Суддзі Таццяне Аземшы хапіла гадзіны, каб вынесці рашэнне.
"Талака" існавала з 1986 года. Сёлета яна магла б адсвяткаваць сваё 35-годдзе. Арганізацыя займаецца адраджэннем старадаўніх беларускіх народных абрадаў, зборам фальклёру, рэканструкцыяй аўтэнтычных святаў.
Падчас суда высветлілася, быццам "Талака" атрымлівала пісьмовае папярэджанне за тое, што не паведаіла пра паступленне і выдаткоўванне грашовых сродкаў і іншай маёмасці. Старшыня арганізацыі Пятро Цалка патлумачыў, што аб'яднаньне не вяло эканамічную дзейнасьць, і папрасіў час, каб падаць неабходныя дакументы. Аднак суд гэтае хадайніцтва адхіліў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.