У Гомелі прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак
Парад Дзядоў Марозаў і Снягурак у Гомелі / gp.by
У Навабеліцкім раёне Гомеля прайшоў парад Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў. У касцюмы апрануліся супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў раёна.
Усяго на парадзе было каля сотні ўдзельнікаў. Сярод іх сімвал 2022 года — тыгр.
Шэсце пачыналася, калі ў Гомелі ўвогуле не было снегу. Але падчас параду пачаўся снегапад. Няйначай, як Дзяды Марозы са Снягуркамі снег выклікалі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.