У Гомелі праз 10 гадоў знайшлі педафіла, які здзекаваўся з другакласніцы

Мужчыну затрымалі за іншае злачынства / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мужчыну затрымалі за іншае злачынства / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Гомелі раскрылі злачынства, звязанае з педафіліяй. Злачынства было здзейснена 10 гадоў таму. Пра гэта расказалі ў СК.

Ахвярай злачынца была другакласніца. Дзяўчынка пасля школы гуляла ў двары каля дома. Злачынец угаварыў яе сысці з пляцоўкі, а затым "ужываючы грубую сілу заштурхнуў пад балконны праём шматпавярхоўкі і здзейсніў у дачыненні да яе непрыстойныя дзеянні". На вопратцы дзяўчынкі засталіся сляды, следчым удалося выявіць генатып мужчыны. Гэта было ў кастрычніку 2012 года.

Па гарачых слядах затрымаць злачынца не ўдалося. Але ў канцы 2021 года ў Мінскай вобласці за выраб дзіцячай парнаграфіі затрымалі жыхара Гомеля. Яго асудзілі. Адначасова праводзілася экспертыза. Вынікі адправілі ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз для выдзялення генатыпу і пастаноўкі на ўлік. Там высветлілася, што генетычныя характарыстыкі асуджанага і неўстаноўленага мужчыны па крымінальнай справе 2012 года супадаюць.

37-мі гадоваму мужчыну выставілі новае абвінавачванне — у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 167 КК РБ (здзяйсненне дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да малалетняй з ужываннем гвалту, з выкарыстаннем бездапаможнага стану). Цяпер яго чакае яшчэ адзін суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі