У Гомелі слесару паставілі калена на шыю і спыталі пра колер беларускага сцяга

Падчас затрымання / Кадр з відэа

Падчас затрымання / Кадр з відэа

Апублікаванае відэа затрымання сілавікамі супрацоўніка гомельскага прадпрыемства ЗЛіН. На ім відаць, што мужчыну паклалі на зямлю, паставілі калена на шыю і спыталі пра колер беларускага сцяга і пра тое, хто прэзідэнт РБ.

Праваабаронцы пішуць, што затрыманы — слесар Віталь Сваткоўскі. Пазней ён вымушаны быў сказаць, што ставіў "лайкі" на "экстрэмісцкія" пасты ў сацсетках. Мужчыну асудзілі на 25 сутак арышту.

Відэа ў сваім тг-канале апублікаваў ЗЛіН. Сваткоўскі ўжо звольнены.

Як паведамляе gomelspring.org, у Гомелі нядаўна была чарговая аблава. Сілавікі затрымалі не менш за 9 чалавек.

У Гомелі слесару паставілі калена на шыю і спыталі пра колер беларускага сцяга

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі