У Гомелі суд апраўдаў інваліда па слыху, якога затрымала міліцыя
16 верасня суд Чыгуначнага раёна Гомеля апраўдаў 23-гадовага інваліда па слыху, якога затрымала міліцыя. Міліцыянеры-сведкі стандартна сцвярджалі, што малады чалавек "актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, гучна выкрыкваў лозунгі". Суд палічыў віну затрыманага недаказанай, паведамляе Радыё Свабода.
Паколькі сам мужчына гаворыць "мала і блага", пра затрыманне расказвае яго маці. Здарэнне адбылося 12 жніўня, калі яе сына збіў АМАП. Ён на прыпынку чакаў аўтобуса, а апынуўся ў аўтазаку. "Ён паказваў на слыхавы апарат, што не чуе, спрабаваў нешта хоць патлумачыць, але яго пачалі біць — па нагах, па ілбе...", — расказвае жанчына.
Затрыманага ў аўтазаку паставілі на калені і не дазвалялі падняць галаву.
"А яго нельга біць! — кажа маці. — У яго сэрца хворае, зрок благі і слых. Ён рэшту слыху можа страціць, калі яго ўдарыць".
На відэа — падзеі ў Гомелі якраз 12 жніўня 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.