У Гомелі "замініравалі" два прадпрыемствы
Зранку 8 лютага два гомельскія прадпрыемствы атрымалі на электронную пошту паведамленні пра мініраванне, перадае БЕЛТА. Адпаведныя лісты атрымалі ААТ "Гомельдрэў" і ААТ "Гомельпрамбурвод".
На прадпрыемствы выехалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў ды іншыя экстранныя службы. Будынкі ды бліжэйшыя тэрыторыі былі ачэпленыя.
Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС падчас праверкі выбуховых прыстасаванняў не выявілі.
Прадпрыемствы працягваюць працу ў штатным рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.