У Гомелі затрымалі загадчыка аптэкі — за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"

На свой тэлефон перазняў дакументы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На свой тэлефон перазняў дакументы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Гомелі затрымалі загадчыка аптэкі — за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У яго дачыненні распачалі крымінальную справу, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік начальніка ўпраўлення Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў. Паводле яго слоў, загадчык аптэкі стаў падазраваным у сакавіку. Следчыя, расследуючы крымінальную справу, "выявілі факты аказання садзейнічання экстрэмісцкаму фармаванню".

Сцвярджаецца, што мужчына на свой тэлефон перазняў "ведамасныя дакументы за подпісам генеральнага дырэктара прадпрыемства" і перадаў іх у адзін з тг-каналаў. Яго ўзялі пад варту.

Прадстаўнікі Генпракуратуры ўжо некалькі гадоў заяўляюць, што "няўхільнасць адказнасці дзейнічае", аднак беларусы працягваюць супраціўленне рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі