У гонар украінскага "Беркута" ў Маскве могуць назваць завулак (відэа)
З такой ініцыятывай выступілі дэпутаты Прэсненскага раёна расійскай сталіцы.
Завулак можа атрымаць назву "Подзвіг падраздзялення "Беркут" і ўнутраных войскаў Украіны". Дэпутаты лічаць, што такой павагі сілавікі заслужылі тым, што адбілі ўсе атакі дэманстрантаў каля адміністрацыі прэзідэнта Украіны 1 снежня.
Як адзначае тэлеканал ТСН, завулак маленькі, мае каля 60 метраў. Ён месціцца каля дома ўраду і амерыканскай амбасады. Там жа мяркуецца паставіць памятны знак, магчыма, у выглядзе разбітай каскі "Беркута".
Спачатку рашэнне мусяць прыняць дэпутаты Прэсненскага раёна, канчатковае рашэнне — за маскоўскімі ўладамі.
Цягнібок прагназуе паўстанне байцоў "Беркута"
Фота — ria.ru