У Гродне 23-гадовая маці згвалтавала ўласнага сына
Сыну ўсяго 7 гадоў.
Жыхарка Гродна затрыманая па абвінавачванні ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні ўласнага сына. 23-гадовая жанчына да таго ж зняла сам працэс сэксуальнага выкарыстання дзіця на вэб-камеру, а затым выклала відэаролік у інтэрнэце.
Хлопчыку ўсяго 7 гадоў.
Міліцыя затрымана жанчыну, на яе завялі дзве крымінальныя справы. Ёй пагражае да 15 гадоў зняволення, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
За першае паўгоддзе сёлета супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі выяўлена 127 злачынстваў, звязаных з сэксуальным гвалтам у дачыненні дзяцей (педафіліяй), пры гэтым 62 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Таксама выяўлены 21 факт вырабу і распаўсюду дзіцячай парнаграфіі.
Фота з архіву