У Гродне адкрылі 42-метровае кола агляду
У Гродне адкрылі 42-метровае кола агляду. Яго ўсталявалі яшчэ восенню 2019-га, аднак упершыню праехаць на ім можна было толькі ў Дзень закаханых. Працягласць паездкі складае 10 хвілін, паведамляе grodnonews.by. Асабліва прыемна катацца ўвечары, калі ўключаецца "ўльтрасучасная ілюмінацыя".
Сайт sb.by нагадвае, што папярэдняе кола агляду ў Гродне дэмантавалі больш за 30 гадоў таму. Але яно было на 10-12 метраў ніжэйшае за цяперашняе. Як вядома, у Мінску кола агляду дасягае 50-метровай вышыні.
Гродзенскі атракцыён — гэта шостае кола агляду ў Беларусі.
grodnonews.by
sb.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.