У Гродне аўтобус з людзьмі пратараніў фуру, у пасажыра зламаны нос (фота)
Здарэнне адбылося сёння каля 8-й гадзіны раніцы на праспекце Кляцкова.
Аўтобус "Радзіміч" вёз рабочых на будаўнічы аб'ект ў Гродзенскі раён і пратараніў фуру, якая прытармазіла перад аўтобусным прыпынкам. Цяпер высвятляецца, ці кіроўца аўтобуса быў няўважлівым, ці не спрацавалі тармазы. У выніку аварыі пацярпелі пяць пасажыраў, якіх прывезлі ў бальніцу. Аднак шпіталізаваны быў толькі мужчына з пераломам носа, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Фота з сацыяльных сетак.