У Гродне каля гіпермаркета гулялі... сланы (фота, відэа)
Вялізныя жывёлы спакойна хадзілі ў парку каля аднаго з галоўных праспектаў горада.
Высветлілася, што ў Гродна прыехаў на гастролі перасоўны цырк. Пакуль яго работнікі ўсталёўвалі арэну, сланы пайшлі пагуляць ды прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў гіпермаркета, які месціцца непадалёку. Жывёлы паводзілі сябе спакойна і ніякіх здарэнняў не адбылося, адзначае тэлеканал АНТ.
Фота — Еўрарадыё