У Гродне ліквідуюць байцоўскі клуб "Чорная метка"

Зала для заняткаў боксам / Ілюстратыўнае фота
Зала для заняткаў боксам / Ілюстратыўнае фота

У Гродне распачаты працэс па ліквідацыі чатырох спартовых ці сямейных грамадскіх арганізацый. Сярод іх байцоўскі клуб "Чорная метка", сямейнае аб'яднанне "Парадыгма", спартова-творчая студыя "ФАЙЕР" са Слоніма і яхт-клуб "Чатыры ветры". Апошні пасля пандэміі і так практычна не працаваў.

Пазоўнікам па справах аб ліквідацыі выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Масавая ліквідацыя недзяржаўных грамадскіх арганізацый пачалася ў Беларусі ўлетку 2021 года. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі ў тым годзе ўлады паспелі знішчыць ці запусціць працэс ліквідацыі не менш як 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што ліквідаваныя НДА не будуць адноўлены. Паралельна пачалі стварацца псеўдаправаабарончыя арганізацыі, якія павінны стварыць бачнасць абароны правоў чалавека ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі