У Гродне мужчына з накладной барадой скраў тавар за 999,99 рубля
У Гродне праваахоўнікі спрабуюць высветліць асобу мужчыны, які на каталіцкія Каляды, 25 снежня, пасля 18-й гадзіны вынес з крамы электронікі па праспекце Янкі Купалы экшн-камеру. Яе кошт складае 999,99 рубля. Прэс-служба Следчага камітэта інфармуе ў Telegram, што мужчына мог выкарыстаць бараду і акуляры для змянення сваёй знешнасці. СК просіць грамадзян дапамагчы высветліць асобу невядомага.
@skgovby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.