У Гродне на ўроку танцаў памерла шасцікласніца — "Зеркало"

Урок танцаў (ілюстрацыйнае фота)

Урок танцаў (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Гродне ў гімназіі № 5 памерла шасцікласніца. Як паведамляе "Зеркало", трагічнае здарэнне адбылося 17 лістапада. Мясцовыя ўлады ці Мінадукацыі пра яго пакуль не паведамлялі. Журналісты даведаліся падрабязнасці ад чытачоў.

У згаданай гімназіі ёсць класы з харэаграфічным ухілам, і надзвычайнае здарэнне адбылося на ўроку танцаў. 12-гадовай дзяўчынцы стала дрэнна, яна страціла прытомнасць. Праводзіліся рэанімацыйныя дзеянні, але выратаваць яе не змаглі. Неафіцыйна прычына смерці — праблемы з сэрцам.

Настаўнікаў пасля здарэння збіралі на нейкую нараду і, напэўна, сказалі, каб яны маўчалі. Бацькам дзяцей нічога не распавядалі, адзначае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі