У хакейнай зборнай Беларусі 5-е месца па выніковасці займае... брамнік

У хакейнай зборнай Беларусі 5-е месца па выніковасці займае... брамнік

У хакейнай зборнай Беларусі, якая выступае на чэмпіянаце свету ў Расіі, 5-е месца па выніковасці займае... брамнік. Віталь Коваль адзначыўся двума галявымі перадачамі ў матчы з нямецкай зборнай (беларусы яго прайгралі з лікам 2:5, відэа гл. тут). Па ачках ён абагнаў Андрэя Касціцына і Аляксея Калюжнага ды зраўняўся з Джэфам Платам, Сяргеем Касціцыным і Кірылам Гатаўцом, піша "Прессбол". Адзначым, што лепшы бамбардзір беларускай зборнай — Андрэй Стась, які закінуў тры шайбы.

Сёння зборная Беларусі гуляе з камандай Венгрыі, жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 16.10. Як вядома, шанцаў на патрапленне ў плэй-оф практычна няма. Больш актуальным цяпер з'яўляецца захаванне месца ў эліце, для гэтага трэба абыгрываць венграў.

Хакей для чайнікаў. Што трэба ведаць пра гульню

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі