У інтэрнэце збіраюць подпісы за роспуск зборнай Расіі па футболе

У інтэрнэце збіраюць подпісы за роспуск зборнай Расіі па футболе

У інтэрнэце збіраюць подпісы за роспуск зборнай Расіі па футболе. Петыцыя з адпаведнай прапановай з’явілася на сайце change.org, перадаюць замежныя СМІ. Меней як за суткі яна сабрала болей за 10 тысяч подпісаў з 15 тысяч неабходных.

Ініцыяваў петыцыю жыхар Цюмені Арцём Хасанаў. Зварот адрасаваны прэзідэнту, ураду і парламенту Расіі.

Аўтары петыцыі патрабуюць расфармаваць расійскую футбольную зборную, бо яна не спраўдзіла надзеі і набраць новы склад. А на зэканомленыя грошы ўладам раюць пабудаваць футбольныя палі і займацца падрастаючым пакаленнем футбалістаў.

20 чэрвеня расійская каманда прайграла зборнай Уэльса з лікам 0:3 у матчы групавога этапа чэмпіянату Еўропы па футболе і выбыла з турніру ўсяго з адным ачком. Гэтае фіяска выклікала бурную рэакцыю ў аматараў футбола. Многія выказвалі незадаволенасць цяперашняй зборнай, яе кіраўніцтвам, а таксама расійскімі ўладамі, якія дапусцілі такую сітуацыю ў спорце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі