У інтэрнэт-крамах OZON і Wildberries знайшлі тавары, "падобныя да экстрэмісцкіх"
Пракуратура знайшла "экстрэмісцкія" сцягі і падушкі / racyja.com, ілюстрацыйнае фота
Пракуратура Савецкага раёна Мінска знайшла ў каталогу інтэрнэт-крамаў OZON і Wildberries падазроныя тавары.
У OZON супрацоўнікам пракуратуры не спадабалася дэкаратыўная падушка "з нанесенай на яе выявай палос бел-чырвона-белага колеру". У Wildberries заўважылі ў продажы "сцяг з нанесенай на яго выявай палос бел-чырвона-белага колеру, вершніка белага колеру на кані з мячом і шчытом у руках".
Пракуроры не разабраліся, ці гэта забароненыя выявы, але на ўсялякі выпадак вырашылі забараніць продаж.
"Паколькі дадзеныя выявы падобныя да ступені змешвання з інфармацыйнай прадукцыяй, прызнанай судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, пракурор раёна вынес кіраўнікам арганізацый прадпісанні, у якіх запатрабаваў выключыць дэманстрацыю і прапанову да набыцця названых тавараў", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Інтэрнэт-крамы выканалі патрабаванні пракурораў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.