У Іспаніі смецяры перамаглі ў 13-дзённым страйку
Мадрыдскія смецяры дамагліся саступак ад муніцыпальных кампаніяў.
Акцыя пратэсту рабочых пачалася на знак нязгоды з планамі наймальнікаў звольніць 1000 супрацоўнікаў, а астатнім 5000 дворнікаў — скараціць заробкі.
Мадрыд літаральна апынуўся завалены смеццем. Сітуацыя пагаршалася тым, што страйк прыпаў на перыяд дажджоў, таму каналізацыя была засмечаная апалай лістотай і смеццем, адзначае РБК.
Гэта нанесла сур'ёзны ўдар па мясцовай эканоміцы. Турыстаў палохаў вонкавы выгляд горада, колькасць падарожнікаў сёлета зменшылася на 7% у параўнанні з 2012 годам. Прамыя страты ад страйку склалі амаль 600 тысяч еўра.
У выніку муніцыпальныя кампаніі адмовіліся ад планаў па звальненні супрацоўнікаў, а заробкі дворнікаў замарожаныя да 2017 года. Наўзамен смецяры паабяцалі павялічыць эфектыўнасць сваёй працы.
Фота — byaki.net