У Італіі ўратавалі ката, які 16 дзён прасядзеў пад заваламі пасля землятрусу
У італьянскім горадзе Аматрыче праз 16 дзён пасля магутнага землятрусу з-пад завалаў дасталі жывога ката. Хатні звярок па мянушцы П’етра пратрымаўся толькі дзякуючы дажджавой вадзе.
Кот жаласліва маўкаў і яго пачулі пажарныя, якія разбіралі завалы. Жывёла, заціснутая паміж плітамі разбуранага будынка, была моцна абязводжаная і да таго ж атрымала пералом сківіцы. Ката перадалі ў ветэрынарную клініку ў Рыеці, паведамляюць замежныя СМІ.
Моцны землятрус адбыўся ў цэнтральнай частцы Італіі 24 жніўня. Ахвярамі стыхійнага бедства сталі каля 300 чалавек.