У Ізраілі адзначаюць значнае ўзмацненне ў Беларусі антысеміцкіх тэндэнцый
У Ізраілі адзначаюць значнае ўзмацненне ў Беларусі з 2020 года антысеміцкіх тэндэнцый. Пра гэта згадваецца ў справаздачы ізраільскага міністэрства па справах дыяспары. Яна была падрыхтавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста, які адзначаецца 27 студзеня.
Пра тое, што ў штогадовай справаздачы аб антысемітызме ў свеце прысутнічае глава, прысвечаная Беларусі, піша гісторык Аляксандр Фрыдман. Ён адзначае, што на працягу года за развіццём антысемітызму ў нашай краіне сачылі вядучыя ізраільскія і міжнародныя эксперты. Яны пішуць пра "адкрытыя антысеміцкія настроі" сярод дзяржаўных прапагандыстаў (прыводзяцца канкрэтныя прыклады), пра ціск на людзей яўрэйскага паходжання і неадпаведнае абыходжанне з тэмай Халакоста.
Фрыдман падкрэслівае, што асаблівую ўвагу аўтары справаздачы надаюць гістарычнай палітыцы ўладаў Беларусі, у прыватнасці афіцыйнай канцэпцыі "генацыду беларускага народа". Канкрэтных прапагандыстаў абвінавачваюць у свядомым скажэнні гісторыі нацысцкіх злачынстваў праз замоўчванне тэмы Халакоста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.