У Ізраілі заявілі пра ліквідацыю не менш за 1500 баевікоў

ХАМАС сцвярджае, што ў арганізацыі каля 40 тысяч баевікоў

ХАМАС сцвярджае, што ў арганізацыі каля 40 тысяч баевікоў / pap.pl

10 кастрычніка ў Ізраілі заявілі пра ліквідацыю не менш за 1500 баевікоў ХАМАС. Іх целы знайшлі на тэрыторыі краіны і ў некаторых раёнах сектара Газа. Тым часам колькасць ахвяр тэрарыстаў у Ізраілі складае ўжо каля 900 чалавек. У Газе заявілі пра каля 700 загінулых у выніку авіяўдараў.

Армія абароны Ізраіля працягвае аперацыю супраць ХАМАС. Па "інфраструктуры тэрору" ў Газе наносяцца авіяўдары. Сцвярджаецца, што за апошнія суткі баевікі ўжо не прарываліся з сектара. Яны па-ранейшаму ўтрымліваюць закладнікаў і пагражаюць пачаць іх забіваць.

У ХАМАС паведамілі, што ў атацы на Ізраіль удзельнічала каля 2 тысяч чалавек. Сцвярджаецца, што агулам у арганізацыі каля 40 тысяч баевікоў.

Тым часам афіцыйна заяўлена пра гібель у баю з баевікамі "Хесбалы" на мяжы з Ліванам падпалкоўніка Арміі абароны Ізраіля, намесніка камандзіра брыгады "Барам" Аліма Абдалы. Пацверджана гібель 123 салдат і афіцэраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі