У Ізюме ў выніку расійскага ракетнага ўдару загінулі 5 чалавек

Ізюм, 4 лютага 2025-га

Ізюм, 4 лютага 2025-га / facebook.com/synegubov.official

РФ працягвае наносіць удары па ўкраінскіх гарадах. У Ізюме Харкаўскай вобласці ў выніку ўдару расійскай балістычнай ракетай (мяркуецца, што гэта быў "Іскандэр") загінулі 5 чалавек (сярод іх — цяжарная жанчына). 55 чалавек пацярпелі. Сярод іх тры дзіцяці. 14-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане, піша hromadske.ua.

Ракетны ўдар па цэнтры Ізюма адбыўся раніцай 4 лютага. Ракета патрапіла ў адміністрацыйны будынак. Быў пашкоджаны таксама суседні адміністрацыйны будынак і шматпавярховыя жылыя дамы.

Мясцовыя ўлады падкрэсліваюць, што ў тым месцы няма ніякага вайсковага аб'екта.

Распачата дасудовае расследаванне па факце здзяйснення ваеннага злачынства, якое пацягнула гібель людзей, паведамляе Офіс Генеральнага пракурора Украіны.

У Ізюме ў выніку расійскага ракетнага ўдару загінулі 5 чалавек
facebook.com/synegubov.official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі