У "калійную вайну" ўступілі расійскія дыпламаты

Сурыкаў хацеў абмеркаваць сітуацыю вакол арышту гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, перадае interfax.by. Вынікі гэтага візіту невядомыя, бо дыпламат не стаў даваць ніякіх каментароў журналістам.



Тым часам расійскі МЗС запрасіў амбасадара Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнку. Намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін абмеркаваў з ім сітуацыю вакол затрымання кіраўніка "Уралкалія".



Факт затрымання Баўмгертнера МЗС назваў неадпаведным саюзніцкаму характару адносін паміж Беларуссю і Расіяй, перадаюць расійскія СМІ. Арышт бізнэсоўца можа паўплываць на графік расійска-беларускіх кантактаў на палітычным узроўні, заявілі ў расійскім МЗС.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі