У Камітэта дзяржкантролю з'явіліся грамадскія інспектары
Аляксей Іглікаў
У Камітэта дзяржкантролю з'явіліся грамадскія інспектары. Пра гэта "Гомельскай праўдзе" расказаў старшыня КДК Гомельскай вобласці Аляксей Іглікаў.
Інстытут грамадскіх інспектараў, паводле яго, з'явіўся нядаўна і яшчэ толькі праходзіць працэс станаўлення.
"Калі сцісла, гэта нашы пазаштатныя работнікі, якія аказваюць нам садзейнічанне ў правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў. Часцей за ўсё іх задача — візуальны кантроль. Напрыклад, за рознічным гандлем, наяўнасцю ў аптэках лекаў, станам тых жа дарог, працай камунальнікаў", — тлумачыць Іглікаў.
Чыноўнік падкрэслівае, што аднаго жадання грамадзяніна мала для таго, каб стаць грамадскім інспектарам. Усіх кандыдатаў правяраюць — у тым ліку службы бяспекі КДК. Потым яны працуюць бясплатна, "на грамадскіх пачатках". Але самыя актыўныя могуць атрымаць узнагароду:
"А ў мяне ёсць права найбольш актыўных з іх — тых, хто ставіцца да сваіх задач добрасумленна і паказвае вынікі, заахвочваць. Яны могуць разглядацца як кандыдаты на працу ўжо ў штаце".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.