У Камянецкім раёне на мясцовым прадпрыемстве стварылі ўзброены атрад
Прадпрыемства пад аховай аўтаматчыка
У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці на адпрыемстве "Мікалаева" стварылі ўзброены атрад. Ён увайшоў у так званае "народнае апалчэнне" і паўдзельнічаў у вучэннях. Звычайна яго атрады ствараюцца з "правераных людзей" у асобных населеных пунктах, а не на прадпрыемствах ці ў арганізацыях. Раённая газета адзначае, што было выбрана "невялікае, але паспяховае прадпрыемства", якое займаецца нарыхтоўкай і захоўваннем насення рапсу і перапрацоўкай соі.
Ваеннаабавязаныя тэрытарыяльных войскаў Камянецкага раёна знаходзяцца на вучэбным зборы з пачатку верасня. Днямі з іх удзелам прайшлі вучэнні — адпрацоўка барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка", ахова і абарона важных аб'ектаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.