У Казахстане абмяркоўваюць новы алфавіт, рыхтуецца пераход на лацінку. Фота

У Казахстане абмяркоўваюць новы алфавіт, рыхтуецца пераход на лацінку. Фота

11 верасня ў Астане прайшлі парламенцкія слуханні, прысвечаныя запланаванаму ўвядзенню адзінага стандарту казахскага алфавіту на аснове лацінкі. Адзін з удзельнікаў рабочай групы па пераходзе на лацінку прадставіў варыянт новага алфавіту, які будзе складацца з 25 літар. Парламентароў праінфармавалі, што гэта не будзе “змена адных знакаў іншымі”. Насамрэч гэта “выпраўленне недахопаў, якія тычацца правапісу, дапушчаных у папярэдніх варыянтах алфавіту”. Навукоўцы Казахстана нічога не прыдумалі, толькі ўзялі “спрадвечныя знакі лацінскага алфавіту”.

Адзначаецца, што падчас падрыхтоўкі праекту найперш улічвалася “гукавая сістэма казахскай мовы”. На чарзе — прыняцце новых правілаў арфаграфіі.

Тым часам у СМІ Казахстана пачалі з’яўляцца паведамленні пра тое, што жыхары краіны падтрымліваюць пераход на лацінку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі