У Казахстане адбыўся выбух на складзе боепрыпасаў, эвакуююць цэлы горад (відэа)

У Казахстане адбыўся выбух на складзе боепрыпасаў, эвакуююць цэлы горад (відэа)

Каля горада Арысь у Казахстане на тэрыторыі вайсковай часці адбыўся выбух. Улады Казахстана абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Міністэрства абароны паведаміла, што ў арсенале пачаўся пажар, ад якога выбухнула частка боепрыпасаў. "На дадзены момант ахвяр і пацярпелых няма. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Кіраўніцтвам Міністэрства абароны да месца здарэння накіравана спецыяльна створаная камісія, сіламі асабістага складу Узброеных Сіл арганізаваныя мерапрыемствы па ліквідацыі і мінімізацыі наступстваў", — адзначаюць у Мінабароны Казахстана.

Як перадае інфармацыйнае агенцтва Tengrinews, у Туркестанскай вобласці Казахстана абвешчана надзвычайная сітуацыя. Кіраўнік адміністрацыі вобласці Умірзак Шукееў лічыць, што неабходна эвакуяваць увесь горад Арысь.

Па словах мясцовых жыхароў, якія пераказвае TUT.by, людзі з'язджаюць сем'ямі, на дарогах утварыліся кіламетровыя заторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі