У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт
Раніцай 27 снежня ў Казахстане ў міжнародным аэрапорце Алматы разбіўся пасажырскі самалёт, загінулі 12 чалавек, сярод іх ёсць дзеці (раней колькасць ахвяр называлася розная — аж да 16 чалавек), інфармуе nur.kz. Падчас узлёту (гэта быў рэйс у Нур-Султан) ён страціў вышыню і пачаў падаць, прабіў бетонную агароджу і разбурыў будынак. На шчасце, узгарання не было. Агулам на борце знаходзіліся 98 чалавек, у тым ліку 5 чальцоў экіпажу. Пацярпелі паўсотні чалавек, сярод іх ёсць дзеці. 18 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.
Вядома, што ўзрост самалёта Fokker-100, які разбіўся ў Алматы, складае 23 гады. Дзейнасць авіякампаніі Bek Air, якой ён належыць, прыпынена.
На самалёце былі 2 грамадзяніны Украіны, па адным — Кыргызстана і Кітая, астатнія — грамадзяне Казахстана.
У Казахстане 28 снежня будзе днём агульнанацыянальнай жалобы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.