У Казахстане загінулі 18 сілавікоў, колькасць ахвяр з іншага боку не называецца
У Казахстане за апошнія дні загінулі 18 сілавікоў, паведамляе МУС гэтай краіны. Былі параненыя 748 прадстаўнікоў розных сілавых структур — найперш органаў унутраных спраў і Нацгвардыі. Колькасць ахвяр з іншага боку не называецца. Раней у СМІ была лічба пра дзясяткі забітых удзельнікаў штурму адміністрацыйных будынкаў у Алматы. Менавіта гэты горад застаецца "гарачай кропкай", паколькі ў рукі цывільнага насельніцтва трапіла захопленая ў сілавікоў зброя. У чацвер у горадзе зноў былі перастрэлкі, былі чутны выбухі. Сілавікі заяўляюць, што праводзяць "зачыстку" і адбіваюць атакі на асобныя аб'екты.
У МУС Казахстана заявілі, што тых, хто адмовіцца скласці зброю, "чакае знішчэнне".
Вядома пра затрыманне праваахоўнымі органамі Казахстана 2,2 тысячы чалавек. Верагодна, у гэты лік уваходзяць і пратэстоўцы, і марадзёры.
Тым часам у Казахстан прыбылі першыя расійскія вайскоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.