У Кіеў прыляцеў Саакашвілі (відэа)

У Кіеў прыляцеў Саакашвілі (відэа)

29 траўня ў Кіеў з Варшавы прыляцеў Міхаіл Саакашвілі. Украінскае грамадзянства яму вярнуў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. У аэрапорце "Барыспаль" Саакашвілі сустракалі шматлікія прыхільнікі і журналісты. Прыехаў не помсціць, а разам з мільёнамі ўкраінцаў удзельнічаць у будаўніцтве новай Украіны, сказаў палітык.

Міхаіл Саакашвілі — былы прэзідэнт Грузіі. У 2015-м ён атрымаў ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі ўкраінскае грамадзянства, быў прызначаны кіраўніком Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Праз два гады Саакашвілі стаў у апазіцыю Парашэнку, развітаўся з пасадай. У 2017-м тагачасны ўкраінскі прэзідэнт пазбавіў яго ўкраінскага грамадзянства. На Міхаіла Саакашвілі распачыналі крымінальныя справы. У верасні 2017 года ён літаральна прарваўся з Польшчы ва Украіну, разам са сваімі прыхільнікамі арганізоўваў вулічныя акцыі ў Кіеве. У лютым 2018-га ўкраінскія ўлады перадалі палітыка Польшчы.

Саакашвілі выказаў гатоўнасць дапамагаць прэзідэнту Зяленскаму, у тым ліку і ў барацьбе з карупцыяй. Яго партыя "Рух новых сіл" заявіла, што будзе ўдзельнічаць у датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі