У Кіеве паліцыя затрымала ветэрана, які прыйшоў у будынак урада з гранатай
У Кіеве паліцыя затрымала ветэрана вайны на Данбасе, які прыйшоў у будынак урада з ручной гранатай і пагражаў яе ўзарваць. Перамовы працягваліся паўтары гадзіны, яго ўгаварылі здацца. Граната ў руках мужчыны была баявая, паведамілі ў паліцыі.
Тэрарыстам аказаўся 43-гадовы Уладзімір Прохніч, прадпрымальнік з Ірпені (займаўся рамонтам аўтамабіляў). У 2015-м ён быў узнагароджаны ордэнам "За мужнасць". Ён быў двойчы паранены падчас службы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.