У Кіеве ўжо маюць спісы снайпераў, якія стралялі ў людзей (відэа)
Генпракуратура Украіны высветліла асобы снайпераў, якія расстрэльвалі мірных грамадзян на вуліцы Інстытуцкай у лютым.
Як заявіў тэлеканалу ТСН намеснік генпракурора Мікалай Галомша, праваахоўнікі не толькі ведаюць, дзе знаходзіліся снайперы, але і маюць спісы з іх прозвішчамі. Следства правярае канфіскаваную зброю.
Адзначаецца, што сярод снайпераў — грамадзяне Украіны і замежнікі. Версія пра дачыненне да найму снайпераў апазіцыі не пацвердзілася. Аднак імёны замоўцаў пакуль не былі названыя.
Фота — Reuters