У Кітаі абвясцілі жалобу па ахвярах каранавіруса
Мінута маўчання падчас жалобы ў Кітаі / Reuters
4 красавіка абвешчанае ў Кітаі днём памяці загінуўшых падчас эпідэміі каранавіруса. Сёння ўся Паднябесная пагрузілася ў жалобу.
28 сакавіка, то бок тыдзень таму, у Кітаі заявілі аб заканчэнні эпідэміі COVID-19. З горада Ухань, дзе адбылася першая ўспышка новага каранавіруса, быў зняты каранцін.
Усяго за час эпідэміі ў Кітаі загінула 3,3 тысячы чалавек, а заразіліся 81,6 тысячы.
У свеце каранавірусная інфекцыя яшчэ не пераможаная — пандэмія працягваецца. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў па стане на раніцу 4 красавіка дасягнула 1,1 млн, агульная колькасць ахвяр набліжаецца да 60 тысяч.
У Беларусі паводле афіцыйнай статыстыкі пацьверджаны 351 выпадак COVID-19. Загінулі чатыры пацыента, у якіх каранавірусная інфекцыя ускладніла хранічныя захворванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.