У Кітаі мужчына напаў з нажом на дзіцячы садок, ёсць загінулыя

Дзіцячы садок, дзе адбыўся напад, ачэплены / Reuters
Дзіцячы садок, дзе адбыўся напад, ачэплены / Reuters

Шэсць чалавек загінулі і як найменш адзін атрымаў раненне ў выніку нападу на дзіцячы садок у Кітаі. Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Гуандун на поўдні краіны. 25-гадовы мужчына прыйшоў у дашкольную ўстанову з нажом, расказвае Reuters.

Пра яго матывы пакуль нічога не паведамляецца. Падазраванага затрымалі, ідзе расследаванне. "Сярод ахвяр — адзін выхавальнік, двое бацькоў і трое выхаванцаў", — перадае BBC са спасылкай на прэс-сакратара гарадской адміністрацыі. Такія злачынствы нетыповыя для Кітая — там даволі строгія законы аб зброі і строгія меры бяспекі. Тым не менш апошнімі гадамі было некалькі выпадкаў панажоўшчыны ў дашкольных установах. Кожны раз такія эпізоды выклікаюць шырокае абмеркаванне ў кітайскіх сацыяльных сетках. Гэтым разам абмеркаванне трагедыі ў правінцыі Гуандун сабрала 290 мільёнаў праглядаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі