У Кітаі ўрачыста адкрылі найбуйнейшы ў свеце аэрапорт
У Кітаі ўрачыста адкрылі найбуйнейшы ў свеце міжнародны аэрапорт — Дасін. Ён знаходзіцца ў 46 кіламетрах на поўдзень ад цэнтра Пекіна. Як інфармуе Reuters, на пабудову аэрапорта, якая працягвалася каля пяці гадоў, было патрачана 63 мільярды долараў. Праект быў рэалізаваны да 70-х угодкаў заснавання КНР.
У Дасіне чатыры ўзлётна-пасадачныя палосы. Улады Кітая спадзяюцца, што ў будучыні аэрапорт зможа прымаць 100 мільёнаў пасажыраў за год.
Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.