У Кітаі выказаліся пра сітуацыю ў Беларусі: не хочам бачыць хаосу

У Кітаі выказаліся пра сітуацыю ў Беларусі: не хочам бачыць хаосу

У Кітаі выказаліся пра сітуацыю ў Беларусі. Пекін выступае супраць таго, каб "якія-небудзь знешнія сілы стваралі раскол і хваляванні ў беларускім грамадстве". Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжао Ліцзянь, паведамляе ria.ru.

"Кітай і Беларусь звязваюць адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства, мы давяраем адзін аднаму і сумеснымі намаганнямі развіваем узаемавыйгрышнае супрацоўніцтва, — кажа Ліцзянь. — Мы паважаем шлях развіцця, які абраў для сябе беларускі народ у адпаведнасці з сітуацыяй у іх краіне, мы таксама паважаем іх намаганні па абароне ўласнай незалежнасці, суверэнітэту, бяспекі і развіцця".

У Кітаі ўважліва сочаць за сітуацыяй у нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, дзе праходзяць масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый іх вынікаў. У МЗС КНР кажуць: "Мы не хочам бачыць хаосу ў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі