У Кітаі знялі абмежаванне тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка краіны
Дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў амаль адзінагалосна прынялі папраўкі ў Канстытуцыю, згодна з якімі кіраўнік краіны можа знаходзіцца на сваёй пасадзе без абмежаванняў па колькасці тэрмінаў. Такім чынам, дзеючы старшыня КНР Сі Цзіньпін можа застацца і на сваёй пасадзе і пасля 2023 года — меркавалася, што акурат тады скончацца яго паўнамоцтвы.
Прапанову аб зменах у Асноўны закон вынес Цэнтральны камітэт Кампартыі Кітая. Апроч таго, дэпутаты прагаласавалі за стварэнне новага нагляднага органу — Дзяржаўнага камітэта па наглядзе, які стане антыкарупцыйным суперведамствам. Новы орган атрымае права затрымліваць падазраваных без выстаўлення абвінавачання на тэрмін да шасці месяцаў, паведамляюць замежныя СМІ.