У Кітай упершыню адправілі 200 беларускіх дзяцей
Удзельнікамі адукацыйна-аздараўленчага праекта сталі падлеткі, якія жывуць у раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Таксама ў гэтую групу трапілі дзеці-сіроты і тыя, што засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці, якія вывучаюць кітайскую мову.
Як інфармуе БЕЛТА, у аэрапорце хлопчыкаў і дзяўчынак праважалі намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык і кітайскі амбасадар Цуй Цімін. Якжык адзначыў, што праект здзейснены ў адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі.
Усе выдаткі ўзяў на сябе кітайскі бок.
Фота — via-midgard.info