У Клецку "партызаны" будуць змагацца з умоўнымі дыверсантамі

У Клецку "партызаны" будуць змагацца з умоўнымі дыверсантамі

У Клецку з удзельнікамі мясцовай тэрытарыяльнай абароны правядуць спецыяльныя заняткі. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінабароны, спачатку ў штабе тэрабароны правялі заняткі з афіцэрамі, далей будуць заняткі з сяржантамі і салдатамі. Пасля пачнецца навучанне ў складзе ўзвадоў, рот і батальёна тэрытарыяльнай абароны. "Партызаны" будуць адпрацоўваць ахову і абарону важных аб'ектаў у жыццязабеспячэнні горада і раёна. Таксама ім давядзецца змагацца з умоўнымі разведвальна-дыверсійнымі групамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сакавіку Мінабароны пачало праверку сістэмы тэрытарыяльнай абароны. Было вырашана стварыць "партызанскі" батальён у Клецку. Між іншым, ён мусіць адпрацаваць пытанні нясення служы на блокпастах, забеспячэнне "рэжыму вайсковага становішча".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі