У Краматорск увайшлі ўкраінскія танкі, апалчэнцы адступаюць
Сёння ў Данецкай вобласці Украіны можа пачацца актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.
Украінскія сілавікі сцягнулі спецпадраздзяленні, узмоцненыя бронетэхнікай і авіяцыяй. Учора яны занялі аэрадром каля Краматорска, были параненыя чацвёра сепаратыстаў. Сёння апалчэнцы ў гэтым горадзе чакаюць атакі. Яны падпалілі барыкады з пакрышак на ўскраінах ды адступаюць у цэнтр. Яны сцвярджаюць, што будуць абараняцца ў будынку гарадской адміністрацыі. Пры гэтым адзначаюць, што не маюць зброі, інфармуе РІА "Новости".
Раніцай у Краматорск увайшлі 6 украінскіх танкаў. Яны не сустрэлі ніякага супраціўлення і спыніліся каля чыгуначнага вакзалу. У небе над горадам лятаюць беспілотнікі.
Фота — АР