У Крычаўскім раёне паваленае дрэва парушыла чыгуначны рух

 У Крычаўскім раёне паваленае дрэва парушыла чыгуначны рух

Паваленае ад моцнага ветру дрэва парушыла рух на чыгунцы ў Крычаўскім раёне. Як перадае прэс-служба МНС, на паўгадзіны затрымаліся два пасажырскія і адзін таварны цягнік. Ніхто не пацярпеў.

Адзіночныя выпадкі падзення дрэваў былі зафіксаваныя таксама ў Мінску, з-за чаго пацярпелі пяць аўтамабіляў. Апроч таго, з-за парываў ветру да 20 метраў за секунду ў Пухавічах быў пашкоджаны дах аднаго з сельскагаспадарчых будынкаў.

Нагадаем, што неспрыяльнае надвор’е стала прычынай перабояў у падачы электраэнергіі ў 400 населеных пунктаў. На сёння сіноптыкі таксама даюць неспрыяльны прагноз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі