У Кубку Беларусі зноў сустрэнуцца БАТЭ і брэсцкае "Дынама"

У Кубку Беларусі зноў сустрэнуцца БАТЭ і брэсцкае "Дынама"

У Кубку Беларусі зноў сустрэнуцца БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Пра гэта стала вядома па выніках лёсавання 1/8 фіналу, якое прайшло 9 верасня. Матчы прызначаны на 2-4 кастрычніка.

Як паведамляе прэс-служба АБФФ, у 1/8-й сустрэнуцца:

"Слуцк" — "Шахцёр" (Салігорск)

"Крумкачы" — "Іслач"

"Рух" — "Мінск"

"Гарадзея" — "Арсенал" (Дзяржынск)

БАТЭ — "Дынама" (Брэст)

"Рэчыцадрэў" — "Тарпеда-БелАЗ"

"Энергетык-БДУ" — "Віцебск".

"Славія" яшчэ не ведае свайго саперніка. Ён вызначыцца 30 верасня, калі ў перанесеным паядынку 1/16 фіналу сустрэнуцца "Слонім" і гродзенскі "Нёман".

Пераможца 1/8-й вызначыцца па выніку аднаго матчу.

БАТЭ і брэсцкія дынамаўцы гулялі ў траўні 2020-га ў фінале Кубка Беларусі. Тады на мінскім стадыёне "Дынама" святкавалі перамогу барысаўчане, якія забілі адзіны гол на 121-й хвіліне. Цяпер іх матч будзе не менш прынцыповы — чэмпіёны краіны няўдала выступаюць у першынстве, таму выйгрыш Кубку Беларусі застаецца адзінай магчымасцю ў наступным годзе выступіць у кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі