У Курапатах прайшла акцыя пратэсту (відэа)

У Курапатах прайшла акцыя пратэсту (відэа)

1 чэрвеня ў Курапатах прайшла акцыя пратэсту. Некалькі дзясяткаў актывістаў, а сярод іх Павел Севярынец, Ніна Багінская, пратэставалі супраць адкрыцця ў 50 метрах ад урочышча і мемарыяла рэстарана "Паедзем, паядзім". Севярынец заявіў, што ў яго ўладальнікаў адзінае выйсце — перадаць будынак для музея ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Палітык падкрэслівае, што будаўніцтва ў ахоўнай зоне забаронена рашэннем пракуратуры.

У Курапатах пад Мінскам у савецкія часы былі расстраляныя і пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Праўда пра гэтую трагедыю стала вядомая толькі ў канцы 1980-х гадоў. У Курапатах быў створаны народны мемарыял, усталяваныя сотні крыжоў.

Несанкцыянаваны пікет каля рэстарана "Паедзем, паядзім" прайшоў яшчэ ўвечары 31 траўня. Яго ўдзельніцу Вольгу Мікалайчык будуць судзіць 8 чэрвеня (яе затрымалі, ноч Мікалайчык правяла ў пастарунку). Як інфармуе Радыё Свабода, з 2 чэрвеня пачнецца кругласуткавая абарона Курапатаў маладафронтаўцамі.

У Курапатах прайшла акцыя пратэсту (відэа)
Падчас пікета 31 траўня. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі